Нарадзілася Рыта Васільеўна ў вёсцы Недашэвічы. У Рэцемлі скончыла школу. З 14 год пайшла працаваць, бо бацька загінуў на вайне і трэба было разлічваць толькі на свае сілы.
Але ўжо тады, калі яшчэ не хадзіла ў школу – спрабавала вязаць на спіцах. Выдатнай умельцай у яе была маці, якая вязала хусткі, ткала дываны, вышывала. Першай сур’ёзнай работай стаў вышыты яшчэ ў другім класе ручнік на вяселле суседскай вясковай дзяўчыны. Вядома, што любая ручная работа патрабуе не толькі ўмення , але і часу. А яго заўсёды не хапала
Зараз Рыта Васільеўна на пенсіі і займаецца хатняй гаспадаркай і сваім хобі. А любіць яна даглядаць не толькі дамашнюю жывёлу. Захапляецца яшчэ і кветкамі – на агародзе ў яе растуці шыкоўныя вяргіні галандскай сялекцыі. І на маё пытанне – адкуль такія прыгожыя гатункі вяргінь, Рыта Васільеўна адказала, што яна выпісала кветкі па почце з другіх гарадоў.
Кветкі яе натхняюць, наводзяць на новыя творчыя ідэі, якія пасля, магчыма, матэрыалізуюцца на вышытых новых ручніках, сурвэтках ці дыванах. Так, у невялічкім ганачку яе дома стаяць да гэтага часу старыя мацярынскія кросны, на якіх яна спрытна стварае ўнікальныя вырабы. Адпрацаваўшы ўсё жыццё даяркай – у душы Рыта Васільеўна Батура заўсёды была мастачкай і застаецца ёй і зараз.
Святлана Абдулаева
No comments:
Post a Comment