У 2007 годзе ў Мінску на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясенні букет”, Ніна Пятроўна аказалася таксама прызёрам. Кампетэнтнае журы адзначыла яе работы Дыпломам лаурэата ІІ ступені Нацыянальнай выставы “Жывая крыніца”.
Акрамя таго, гэтая жанчына з’яўляецца адной з самых актыўных удзельніц па стварэнню і адкрыццю гістарычна-краязнаўчага музея ў г.Навагрудку.
Пасля вучобы яна вярнулася ў Харосіцу – у родныя мясціны. За 10 год, калі Ніна Пятроўна была арганізатарам мастацкай самадзейнасці, было пастаўлена 36 розных спектакляў. Прыходзілі зусім простыя сяляне, абы толькі паглядзець альбо паслухаць якую-небудзь драму. Часам, прыходзілася даставаць нават вокны, бо ўсе жадаючыя не маглі ўмясціцца ў клубным памяшканні.
Пасля Ніна Пятроўна перайшла працаваць у раённую бібліятэку ў Навагрудак – была загадчыцай перасовачных фондаў.
У 1966 годзе, у якасці дэлегата ад Гродзенскай вобласці, прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе работнікаў культуры ў Маскве.
Потым працавала ў Райкаме партыі інструктарам аддзела прапаганды. Менавіта тады, у 1985 годзе, першы сакратар Райкама партыі Мікалай Іванавіч Бандзюк, зрабіў прапанову стварыць у горадзе гістарычны музей.
“Мікалай Іванавіч вызваў мяне ў кабінет і сказаў: “Ніна Пятроўна, гораду патрэбны гістарычны музей, і я веру, што Вы справіцеся з гэтай справай”. І я пачала збіраць прадметы, якія прадстаўлялі цікавасць для будучага музея. Трэба было сабраць 3 тысячы адзінак – і толькі тады можна было зрабіць адкрыццё краязнаўчага музея. Мне прыйшлося аб’ехаць ці абыйсці амаль што кожную вёсачку Навагрудчыны, з цэлага раёна я не была толькі ў трох вёсках.
Былі і дажджы і маразы, але кожны раз калі я ехала ў экспедыцыю і хадзіла па хатах у пошуках цікавых прадметаў – для мяне гэта было свята”, – расказвае Ніна Пятроўна. У 1987 годзе быў заснаваны Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей і Ніна Пятроўна пачала працаваць у ім галоўным захавальнікам да выхаду на пенсію.
І зараз, Ніна Пятроўна Шурак, нягледзечы на свой немалады ўзрост, пастаянна цікавіцца культурнымі падзеямі, якія праходзяць у музеі; яна таксама часты госць Цэнтра рамёстваў – у яе пытаюць парады маладыя спецыялісты, яе работы: вышыўкі і выцінанкі выстаўляюцца на розных святах і фестывалях. Яна сваім прыкладам паказвае, што ўзрост не перашкода для творчасці.
СВЯТЛАНА АБДУЛАЕВА
No comments:
Post a Comment