Showing posts with label вышыўка. Show all posts
Showing posts with label вышыўка. Show all posts

7 сне 2007 г.

Образы на ткани


Раиса Петровна Бушейко родилась в Подмосковье. До войны жила в Москве, где и успела окончить 7 классов школы. После окончания войны работала там же, в Москве, в троллейбусном парке.


В 1948 году вышла замуж и переехала в Беларусь. За эти годы Новогрудок стал для неё практически родным городом, хотя родное Подмосковье она тоже не забывает.






Здесь же в Новогрудке окончила вечернюю школу. Ещё молодой девушкой не побоялась ответственности и стала заведующей базы в райсоюзе.



Потом работала заведующей столовой железной дороги, заведующей базы в горпищеторге.


Работа, которой занималась Раиса Петровна на протяжении своей жизни, всегда требовала большой аккуратности, терпения и точности.


И несмотря на повседневную занятость, она всё-таки успевала ещё находить время, чтобы вышить на ткани цветы или какой-то сюжет.


«В моей жизни, наверное, как и в жизни любого человека было немало сложных моментов, но пережить все критические ситуации помогала работа, в том числе и занятия вышивкой» - поделилась своими мыслями Раиса Петровна.


Вот так и появились вышитые скатерти, наволочки, салфетки, шторы и, конечно, картины – такие как «Грузинка в виноградном саду», «Букет в окне», «Ромео и Джульетта», «Гуцулиха».


Картины, которые, безусловно, привлекают внимание и заслуживают, чтобы их смотрели.



Святлана Абдулаева

12 кас 2007 г.

Мастачка ў душы

Вытканыя дываны, вышытыя ручнікі і навалачкі, звязаныя кручком сурвэткі і лебедзі – калі глядзіш на гэтыя ўсе работы Рыты Васільеўны Батура, у душы ўзнікае пачуццё лёгкай узнёсласці і ціхай радасці. На беласнежнай тканіне - яркія прыгожыя кветкі і ўзоры не толькі міжвольна ўздымаюць настрой, але і выклікаюць адчуванне гонару за гэтую сціплую жанчыну. І дзіву даешся, калі яна паспявала ствараць такую прыгажосць.




Нарадзілася Рыта Васільеўна ў вёсцы Недашэвічы. У Рэцемлі скончыла школу. З 14 год пайшла працаваць, бо бацька загінуў на вайне і трэба было разлічваць толькі на свае сілы.
Але ўжо тады, калі яшчэ не хадзіла ў школу – спрабавала вязаць на спіцах. Выдатнай умельцай у яе была маці, якая вязала хусткі, ткала дываны, вышывала. Першай сур’ёзнай работай стаў вышыты яшчэ ў другім класе ручнік на вяселле суседскай вясковай дзяўчыны. Вядома, што любая ручная работа патрабуе не толькі ўмення , але і часу. А яго заўсёды не хапала
“Працуючы на ферме даяркай, я, калі дзяжурыла, брала заўсёды з сабой ці вышыванку, ці вязанне з сабой. І калі выпадала вольная хвілінка ніколі не сядзела склаўшы рукі” – узгадвае гэтая руплівая жанчына. І яна заўмалася і творчай работай і працавала вельмі плённа - была ў 1978 годзе пераможцай сацыялістычнага спаборніцтва. У 1980 годзе была ўзнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета і турыстычнай паездкай па Уфе, Казані, Куйбышаве, Ульянаўску - за высокія дасягненні ў працы.


Зараз Рыта Васільеўна на пенсіі і займаецца хатняй гаспадаркай і сваім хобі. А любіць яна даглядаць не толькі дамашнюю жывёлу. Захапляецца яшчэ і кветкамі – на агародзе ў яе растуці шыкоўныя вяргіні галандскай сялекцыі. І на маё пытанне – адкуль такія прыгожыя гатункі вяргінь, Рыта Васільеўна адказала, што яна выпісала кветкі па почце з другіх гарадоў.

Кветкі яе натхняюць, наводзяць на новыя творчыя ідэі, якія пасля, магчыма, матэрыалізуюцца на вышытых новых ручніках, сурвэтках ці дыванах. Так, у невялічкім ганачку яе дома стаяць да гэтага часу старыя мацярынскія кросны, на якіх яна спрытна стварае ўнікальныя вырабы. Адпрацаваўшы ўсё жыццё даяркай – у душы Рыта Васільеўна Батура заўсёды была мастачкай і застаецца ёй і зараз.

Святлана Абдулаева

Любоў да вышыўкі – праз усё жыццё


Любоў да вышыўкі Марыя Міхайлаўна Касцюк пранясла праз усё сваё жыццё. У яе хаце на сценах вісяць побач з вышытымі нядаўна карцінамі і ручныя работы, якім ужо болей, як сорак гадоў.


Нарадзілася Марыя Міхайлаўна у вёсцы Масцішчы. Як і многія яе равеснікі таго пакалення рана засталася без бацькі. Бацька загінуў у пачатку вайны, калі Марыі
споўнілася ўсяго толькі паўтара года. Скончыўшы ў пасляваенныя гады школу, пайшла працаваць спачатку у брыгаду на паляводства. А потым скончыла ў Навагрудку пры Райспажыўсаюзе курсы павароў. І дваццаць тры гады адпрацавала поварам у дзіцячым садку. Зараз на пенсіі.


“Вышываць, вязаць – я вучылася ад маці. У яе былі залатыя рукі – усё яна умела рабіць вельмі спрытна. І я вышывала найчасцей, калі была маладой, на вячорках. Нас збіралася многа дзяўчат – і кожная нясла нешта сваё: хто вышыўку, хто вязанне і г. д. Вучыліся нечаму адна ў адной” – успамінае Марыя Міхайлаўна.


А тэмы яе вышытых карцін у асноўным – жывёльны і раслінны свет: прыгожыя бусляняты, загадкавая жар-птушка, маладыя алені, шыкоўны букет бэзу – усё гэта прыдае пакоям дома своеасаблівы каларыт і стварае нейкую светлую атмасферу ўзнёсласці. Дарэчы, усе гэтыя ручныя работы добра глядзяцца у спалучэнні з тымі жывымі раслінамі, якія растуць і квітнеюць у доме Марыі Міхайлаўны – гэта і плюшчы, і з ружовымі кветкамі экзатычныя алеандры, і шыракалістыя каалы.


Але Марыя Міхайлаўна займаецца не толькі вышыўкай. Яна выдатна робіць кручком з нітак прыгожыя карзінкі і дываны. Умее яна рабіць вырабы і на раме з цвічкамі. І рэчы атрымоўваюцца ўнікальныя. Свой талент яна перадала і сваёй дачцы, якая жыве ў Мінску. А яшчэ Марыя Міхайлаўна сказала, што, калі займаешся нейкай творчай работай – лягчэй пераносяцца ўсялякія непрыемнасці, боль, страты і сум.



Святлана Абдулаева

8 кас 2007 г.

Народны майстар

Ніна Пятроўна Шурак – хіба што адзіны народны майстар выцінанкі не толькі на Навагрудчыне, але і ў ва ўсёй Гродзенскай вобласці. У 2004 годзе яна была ўзнагароджана Дыпломам за выдатныя поспехі ў захаванні і развіцці рамёстваў у ІІ абласным конкурсе-паказе абрадаў і святаў у г. Гродна. У 2006 годзе яна была ўзнагароджана Дыпломам за калекцыю выцінанак у абласной выстаўцы-конкурсе “Традыцыі і сучаснасць”, а таксама Дыпломам за плённую працу па захаванню і развіццю традыцыйных рамёстваў. (г.Гродна)


У 2007 годзе ў Мінску на Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясенні букет”, Ніна Пятроўна аказалася таксама прызёрам. Кампетэнтнае журы адзначыла яе работы Дыпломам лаурэата ІІ ступені Нацыянальнай выставы “Жывая крыніца”.
Акрамя таго, гэтая жанчына з’яўляецца адной з самых актыўных удзельніц па стварэнню і адкрыццю гістарычна-краязнаўчага музея ў г.Навагрудку.

Нарадзілася Ніна Пятроўна ў вёсцы Мілушава Навагрудскага раёна ў 1932годзе. Цяжкая хвароба пазбавіла яе на працяглы час у маладыя гады хадзіць у школу, і менавіта ў гэты перыяд яна вельмі многа чытала. У будучым, вялізная колькасць прачытаных кніг, дала магчымасць ёй вытрымаць складаны іспыт пры паступленні на курсы бібліятэкараў. “Гэта быў вельмі складаны экзамен. Мне задалі можа больш як сто пытанняў – пра герояў кніг, пра кампазіцыю, пра сюжэты і г.д. Я адказала на ўсё, і ўся камісія паставіла адзнаку “выдатна”, - узгадвае Ніна Пятроўна.


Пасля вучобы яна вярнулася ў Харосіцу – у родныя мясціны. За 10 год, калі Ніна Пятроўна была арганізатарам мастацкай самадзейнасці, было пастаўлена 36 розных спектакляў. Прыходзілі зусім простыя сяляне, абы толькі паглядзець альбо паслухаць якую-небудзь драму. Часам, прыходзілася даставаць нават вокны, бо ўсе жадаючыя не маглі ўмясціцца ў клубным памяшканні.
Пасля Ніна Пятроўна перайшла працаваць у раённую бібліятэку ў Навагрудак – была загадчыцай перасовачных фондаў.


У 1966 годзе, у якасці дэлегата ад Гродзенскай вобласці, прымала ўдзел ва Усесаюзнай нарадзе работнікаў культуры ў Маскве.
Потым працавала ў Райкаме партыі інструктарам аддзела прапаганды. Менавіта тады, у 1985 годзе, першы сакратар Райкама партыі Мікалай Іванавіч Бандзюк, зрабіў прапанову стварыць у горадзе гістарычны музей.


“Мікалай Іванавіч вызваў мяне ў кабінет і сказаў: “Ніна Пятроўна, гораду патрэбны гістарычны музей, і я веру, што Вы справіцеся з гэтай справай”. І я пачала збіраць прадметы, якія прадстаўлялі цікавасць для будучага музея. Трэба было сабраць 3 тысячы адзінак – і толькі тады можна было зрабіць адкрыццё краязнаўчага музея. Мне прыйшлося аб’ехаць ці абыйсці амаль што кожную вёсачку Навагрудчыны, з цэлага раёна я не была толькі ў трох вёсках.


Былі і дажджы і маразы, але кожны раз калі я ехала ў экспедыцыю і хадзіла па хатах у пошуках цікавых прадметаў – для мяне гэта было свята”, – расказвае Ніна Пятроўна. У 1987 годзе быў заснаваны Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей і Ніна Пятроўна пачала працаваць у ім галоўным захавальнікам да выхаду на пенсію.


І зараз, Ніна Пятроўна Шурак, нягледзечы на свой немалады ўзрост, пастаянна цікавіцца культурнымі падзеямі, якія праходзяць у музеі; яна таксама часты госць Цэнтра рамёстваў – у яе пытаюць парады маладыя спецыялісты, яе работы: вышыўкі і выцінанкі выстаўляюцца на розных святах і фестывалях. Яна сваім прыкладам паказвае, што ўзрост не перашкода для творчасці.


СВЯТЛАНА АБДУЛАЕВА