16 сне 2007 г.

Internet у бібліятэках Навагрудчыны



7 снежня ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы Г.Навагрудка адбыўся семінар па тэме: “Стратэгія развіцця бібліятэк у інфармацыйным грамадстве”, у якім прынялі ўдзел бібліятэкары гарадскіх і сельскіх бібліятэк.


Адкрыла семінар Таццяна Мікалеўна Мішкіна– дырэктар Цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Тэма яе даклада: “Адзіная інфармацыйная прастора. Роля сучаснай бібліятэкі ў яе развіцці”


Самай галоўнай падзеяй семінара было выкарыстанне высокахуткага ІНТЭРНЭТА. Такую магчымасць далі удзельнікам семінару супрацоўнікі маркетынгавага аддзелу Белтэлекаму.

Супрацоўнік маркетынгавага аддзела Уладзімір Аляксандравіч Лашукевіч расказаў пра “высокія тэхналогіі” і зрабіў даклад з прэзентацыяй па тэме: “Сродкі і сістэмы тэлекамунікацыі і сувязі. Інтэрнэт-тэхналогіі”. Уладзімір Лашукевіч расказаў пра магчымасць зрабіць сетку паміж бібліятэкамі аграгарадкоў і цэнтральнай бібліятэкай горада, а так сама пра перспектывы выкарыстання высокахуткаснага Інтэрнэта ў будучыні.


На сённяшні дзень высокахуткасны Інтэрнэт ёсць ужо ў Нягневічах, Любчы, Уселюбе. І ў перспектыве плануецца ахапіць увесь Навагрудскі раён сеткай высокахуткаснага Інтэрнэту.


Дакладчыкамі на семінары былі Алена Мікалаеўна Капіца - дырэктар Рэспубліканскага публічнага цэнтра прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці, якая прачытала даклад “Прававая інфармацыя грамадства. База дадзеных “Эталон” і Алена Мікалаеўна Прошкіна - загадчык аддзела аўтаматызацыі ДУК “Гродненская абласная бібліятэка імя Я. Карскага” – “Аутаматызацыя бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання. Арганізацыя доступа да электронных інфармацыйных рэсурсаў”.


Супрацоўніца раённай бібліятэкі Ірына Лазарава зрабіла даклады практычнага характару “Электронныя бібліятэкі як элемент інфармацыйнага грамадства” і “Асаблівасці выкарыстання Інтэрнэт у бібліятэчнай практыцы”. Тут byfly прадстаў “ва ўсёй красе!”, прысутныя змаглі ўбачыць, як выглядзяць электронныя бібліятэкі (http://thelib.ru/ - электронная бібліятэка Thelib.ru, http://library.by/ - Беларуская лічбавая бібліятэка, http://lib.aldebaran.ru/ - бібліятэка Альдебаран.ru і мн. др.)
Вельмі цікавы даклад “Медыатэхналогіі – шлях ў будучае сучасных бібліятэк” зрабіла Алена Валер’еўна Макарэвіч, галоўны бібліёграф цэнтральнай раённая бібліятэкі. Даклад меў практычны характар, мажна было не толькі ўбачыць і пачуць мульцімедыатэхналогіі, але і пагуляць у гульню “Жывая планета”, дзе трэба было дапамагчы дзяўчынцы Валі выратаваць нашу планету Зямля ад іншапланецян, а таксама даведацца пра навуку ЭКАЛОГІЮ.
Напрыканцы семінара Галіна Станіславаўна Астроўская расказала пра “Фарміраванне інфармацыйнай культуры асобы – місія бібліятэк”
Закрыла семінар Таццяна Мікалаеўна Мішкіна, якая падвяла вынікі і выказала падзяку ўсім удзельнікам семінара.


Ірына Лазарава

No comments: