
Так нярэдка здараецца ў жыцці, што складаныя абставіны могуць падштурхнуць чалавека да раскрыцця нейкіх здольнасцей. Менавіта так адбылося і з Ленай Дзіско - зараз вучаніцай 7-га класа сярэдняй школы № 3.
У раннім дзяцінстве ў яе былі праблемы са здароў’ем. З-за цяжкай хваробы Лена была нават на адзін год вымушана пакінуць наведванне школы. Настаўнікі прыходзілі да дзяўчынкі дамоў. І каб нечым заняць сябе ў вольны час і неяк развеяць скруху – Лена пачала займацца бісерапляцценнем.

Помніцца, што першае пано яна стварыла сама па кніжках. Менавіта бібліятэка прапанавала Лене зрабіць і сваю асабістую выставу, якая і была паспяхова наладжана ў 2005 годзе там жа ў бібліятэцы.
Вялікую дапамогу аказаў нам і Цэнтр пазашкольнай работы – прыкладна з паўгода да нас прыходзіла займацца з Ленай Бахарэвіч Ала Леанідаўна, якая дапамагала спасцігаць сакрэты бісерапляццення.”
Зараз Лена пляце і фенечкі, і кветкі; умее яна рабіць і пано, і дрэвы, і розныя матылёчкі і другія маленькія забаўныя цацкі. Але найбольш, як яна прызналася сама, ёй падабаецца рабіць жаночыя ўпрыгожаванні.
Да таго ж , Лене падабаецца не толькі ствараць прыгожыя рэчы, ёй падабаецца яшчэ і дарыць іх сваім сяброўкам, аднакласніцам. А яшчэ – яна марыць пра вялікага прыгожага сабаку - і гэта яе самая запаветная мара ў цяперашні час.

Святлана Абдулаева
No comments:
Post a Comment