4 лют 2009 г.

Смейцеся - будзьце здаровы!


Як у прыродзе не існуе добрага ці дрэннага надвор'я ў памерах сусвету, так і любыя падзеі ці факты таксама не маюць ніякай палярнасці. I толькі чалавек сваімі адносінамі ці меркаваннямі прыдае гэтым падзеям, як і таму ж надвор'ю, станоўчыя ці адмоўныя рысы. Але, як сказаў адзін з філосафаў, кожная рэч, як мінімум, мае два значэнні. I японцы з'яўляюцца самымі доўгажыхарамі на планеце можа менавіта таму, што яны якраз умеюць убачыць у малым вялікае, у непрыгожым прыгожае, у непатрэбным патрэбнае, у адмоўным станоўчае... Такім чынам фарміруецца баланс - раўнавага. Гэтаму ў краіне сонца вучацца з дзяцінства. I колькі было б ў нас магчымасцей пазбегнуць стрэсавых сітуацый, канфліктаў, а ў выніку і хвароб, каб людзі ўмелі адносіцца да жыцця філасафічна - а яшчэ лепш, з пачуццём гумару. I тады б многія праблемы зніклі самі па сабе. Але пакуль гэтым валодаюць толькі адзінкі.



I ў гэтым пераканаліся жыхары нашага горада, якія ў мінулую нядзелю прыйшлі ў гістарычна-краязнаўчы музей на сустрэчу з Уладзімірам Гайдуком і Міхаілам Грынем. Абодва гумарысты родам з Навагрудчыны. Уладзіміра Гайдука многія чытачы, напэўна, ведаць па тьгх яго жартах, якія друкаваліся на старонках "Новага жыцця". Нарадзіўся ён у вёсцы Брацянка. Пасля заканчэння школы скончыў архітэктурны тэхнікум у Мінску. Вярнуўшыся ў Навагрудак звязаў сваё жыццё са сталярнай справай. Зараз ён індывідуальны прадпрымальнік. На суд слухачоў Уладімір прадставіў вялікую колькасць сваіх гумарэсак. А тэмы для іх, як ён зазначыў сам - тэта часта факты з нашага рэальнага жыцця. Толькі, як паэт, ён гэтыя факты адшліфаваў, прыдаў ім вершаваную форму і вывеў напрыканцы мараль. "А каб быць гумарыстам, жартаўніком - такім проста трэба нарадзіцца, бо навучыцца гэтаму наўрад ці можна", - адказаў Уладзімір на пытэнне, як ён прыйшоў да гумару.



А вось Міхаіл Сяргеевіч Грынь нарадзіўся ў вёсцы Малыя Вераб'евічы ў 1924 годзе. Скончыў чатыры класы польскай школы ў вёсцы Клюкавічы. Потым вучыўся ў прагімназіі ў Навагрудку. У 1944 годзе быў прызваны ў войска і адпраўлены ў Жытомір. Потым быў перапраўлены ў Кіеў у школу сувязі. Атрымаўшы званне малодшага лейтэнанта прайшоў Венгрыю, Румынію. Быў камандзірам узвода. Вайну скончыў у Аўстрыі. На радзіму вярнуўся толькі ў 1947 годзе, пераехаў у горад. Працаваў столярам, потым на аўтабазе - спачатку інструктарам, затым вадзіцелем аўтобуса. У 1984 годзе пайшоў на пенсію. У гэты перыяд зрабіў сваю такарню, на якой выточваў калаўроткі, рабіў дзверы. Займаўся будаўніцтвам. I ўжо будучы на пенсіі адпрацаваў у ваеннай частцы столярам 15 гадоў. А яшчэ М. Грынь заўзяты ўдзельнік хору ветэранаў "Радасць". Акрамя таго, ён Дыпламант трэцяга Рэспубліканскага фестивалю дэкламатараў і Лаурэат пятага і шостага Рэспубліканскіх фестываляў дэкламатараў.
У час сустрэчы ў музеі М. С. Грынь выканаў шмат гумарэсак С. Пярловіча. I ён не толькі данёс трапныя жартоўныя слоўцы да сэрцаў слухачоў, а будзе дакладней сказаць - ён проста "пражыў" жыццёвыя сітуацыі за сваіх герояў на вачах аудыторыі. Настолькі гэта было цікава, захапляльна і смешна, і без усялякай натугі.





А каб падтрымаць М. С. Грыня разам з ім прыйшлі на выступление ўдзельнікі хору "Радасць", якія на працягу сустрэчы выканалі для слухачоў і ў гонар свайго калегі некалькі песень. Закончыў дэкламатар сваё выступление "Навагоднімі пажаданнямі", якія ён напісаў сам. Але нягледзячы на тое, што пажаданні называліся "навагоднімі", яны будуць актуальным! ў любую пару года. Бо для смеху не існуе абмежаванняў ні ў прасторы ні ў часе.



11 лютага М. С. Грынь адзначыць сваё 85-ці годцзе. I хочацца пажадаць яму моцнага здароўя і сіл, каб ён яшчэ многа гадоў дарыў людзям свой гумар. Бо зараз ужо навукова даказана, што шчыры смех добрага чалавека здольны ачышчаць прастору ад дрэннай энергетыкі. Смейцеся - будзьце здаровы!

С. Абдулаева.

1 comment:

Ak Sağlık said...

Вельмі добры сайт. Дзякуй за працу ў ліпені.
Sağlık